Аб праекце | Фота | Тэксты | Загрузкi | Спасылкi | Гасцявая | Кантакты English  Deutsch  Esperanto  Polski  Biełaruskaja  Беларуская  Русский 

Ress

У далёкiм 1990 самi сабою пачалi з'яўляцца песнi. На ты момант толькi словы гэтых песянь можна было запiсаць. Але каб паказаць камусцi яшчэ ўсё тое, што накапливалася ў галаве, прыйшлося самастойна авалодаць гiтарай, нотнай граматай, вучыцца пець i далей удасканальваць гэтыя навыкi. У дзяцiнстве нiколi ня мог сабе ўявiць, што буду музыкантам i праграмiстам.

У школе пашанцавала сабраць акустычны гурт з аднакласнiкаў, ва ўнiверсiтэце граў на гiтары ў гурце "Халадзiльнiк", потым былi "Tefronomatia", "Holy Diver", бас-гiтара ў гурце "Twice Die", эксперыменты з электроннай музыкай у межах сольнага праекту "Ress 24" i ўдзел у зборнiке пераможцаў конкурсу Electro2004, выкананне ўласных твораў у гурце "Навсегда" ў якасцi вакалiста, гiтарыста i аранжыроўшчыка, прамы эфiр фiнала адборачнаго тура дзiцячага Еўрабачання ў акампанiруючым складзе Дзмiтрыя Калдуна, граў на басу i спяваў у гурце Дилемма. Цяпер спяваю ў складзе Concordia Chor, граю на гiтары за сябрамi ў некалькiх калектывах, да i ня толькi...

Прафесiя праграмiста дала магчымасць ня толькi пабываць у розных кутках Еўропы, але пражыць i папрацаваць там некаторы час, асабiста ў Германii, i накiроўваць атрыманыя грошы ў любiмую справу - ў музыку. Амаль штодзённа даводзiцца практыкавацца ў англiйскай цi нямецкай мовах.

Працягваецца праца над новым альбомам, ў якi войдуць творы, частку якiх прыхiльнiкi магли ўжо чуць на канцертах гуртоў, дзе мне даводзiлася прымаць удзел.

Сяргей Осiпаў


А праекце | Фота | Тэксты | Загрузкi | Спасылкi | Гасцявая | Кантакты

Ress © 2000-2013

Besucherzahler russian wives
счетчик посещений