Аб праекце | Фота | Тэксты | Загрузкi | Спасылкi | Гасцявая | Кантакты English  Deutsch  Esperanto  Polski  Biełaruskaja  Беларуская  Русский 

Фото

18 мая 2008 г.

Клуб «DAClub». Вечар Рускаго Рока.

Спецыяльна для нашага выступлення былi арэндаваны генератар дыма i светавое абсталяванне. I не дарэмна! Атмасфера клуба адметна змянiлася, калi параўнаць з калектывамi перад намi (карыстаючыся шанцам, хацелася б падзякаваць iх за разагрэты зал, асабiста гурт "Отель"). Пад фанаграму навальнiцы i грукат грома палыхалi "маланкi" страбаскопа, глядачы пачалi скандзiраваць назву нашага гурта, а пад электронны iнструментал кампазiцыi Spyoneer з клубоў дыма на сцэне з'явiлiся тыя, каго яны ўжо зачакалiся.

Уласнае сцэнiчнае асвятленне (Здякуй Дзмiтрыю Дробаву) ня толькi памагло нам зрабiць больш дабратворны уплыў на зал (задумка i ўтварэнне - заслуга Аляксея Зубовiча), але i прынасiла некаторыя цяжкасцi. Не так проста правесцi амаль гадзiну на сцэне, калi на кожнага з удзельнiкаў напраўлена па поўкiлаватнаму прожэктару. А бубначу Сяргею Белабоцкаму дастаўся ажно асабiсты кiлават, ў свеце якога ён узвышаўся над усёй сцэнай на высаце больш за 2 метроы.

Як заўсёды, самымi актыўнымi глядачамi з'явiлiся фанаты гурта "Алiса", за што iм велiзарны дзякуй. Мы таксама ўдзячныя ўсiм глядачам i арганiзатарам.

Цытаты з нашай гасцявой кнiгi:

    Хлопцы! Малайцы! Уражанне на вечары Рускага рока пакiнулi вельмi Добрае... Але самае ўражваючае - гэта канечне ж ваш выхад на сцэну. Насамрэч зацапiла i не выпускала ;). Прыемна... Парадавалi..
    З павагай, гурт MOSTЫ

    Дзякуй гурту НАВСЕГДА за выдатнае выступленне!!! Выхад на сцэну был неверагодны!! Выступайце часцей!! ;)
    Адна гадзiна на сцэне - вельмi мала!!
    Дзякуй за Алiсу! ))) У наступны раз нас будзе яшчэ больш!))
    ZэkэжбiD (фанат гурта Алiса)

Здымкi нашага выступлення
DAClub DAClub DAClub DAClub
DAClub DAClub DAClub DAClub
DAClub DAClub DAClub DAClub
DAClub DAClub DAClub DAClub
DAClub DAClub DAClub DAClub

Здымкi прадаставiў Дзмiтрый Кужалькоў


А праекце | Фота | Тэксты | Загрузкi | Спасылкi | Гасцявая | Кантакты

Ress © 2000-2013

Besucherzahler russian wives
счетчик посещений